Вадзіцелі транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з дазволенай максімальнай вагой ≤ 3,5 тоны абавязаныя ажыццявіць аплату за праезд па платных аўтамагістралях, у адпаведнасці з Законам аб платных аўтамагістралях і Рэспубліканскім дарожным фондзе.
З 1 чэрвеня 2012 года вадзіцелі гэтых транспартных сродкаў добраахвотна вырашаюць, ці хочуць яны ажыццяўляць аплату за праезд па ўчастках аўтамагістралі А4 Беляны-Вроцлаўске – Сосьніца ды аўтамагістралі А2 Конін – Стрыкуф, падпарадкаваных Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), уручную ці электронным чынам, шляхам далучэння да сістэмы viaTOLL. Падключэнне да сістэмы viaTOLL не азначае адмаўлення ад мануальнай аплаты за праезд.
Карыстацца сістэмай viaTOLL абавязкова павінны ўсе транспартныя сродкі і аўтапаязды з дазволенай максімальнай вагой больш за 3,5 тоны ды аўтобусы, незалежна ад іх дазволенай максімальнай вагі, якія карыстаюцца сеткай платных дарог.
Сістэма viaTOLL добраахвотная для вадзіцеляў наступных транспартных сродкаў:
- Аўтамабіль
- Аўтамабіль і прычэп з агульнай максімальна дапушчальнай вагай аўтамабіля і прычэпа ≤ 3,5 т
- Вэн з максімальнай дапушчальнай вагай ≤ 3,5 т
- Вэн з прычэпам з агульнай сукупнай максімальна дапушчальнай вагай транспартнага сродку і прычэпа ≤ 3,5 т
- Мікрааўтобус з менш чым 9 месцаў
- Мікрааўтобус з менш чым 9 месцаў і прычэп з агульнай сукупнай максімальна дапушчальнай вагай транспартнага сродку і прычэпа ≤ 3,5 т