ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Гарантыі

      Карыстальнік рахунку з адтэрмінаванай аплатай пры падпісанні дамовы павінен прадставіць адпаведнае забеспячэнне. Яно можа мець наступную форму:

    - банкаўская гарантыя – карыстальнік павінен атрымаць банкаўскую гарантыю і прад’явіць яе для праверкі ў пункце абслугоўвання кліентаў. Заключыць дамову аб рахунку з адтэрмінаванай аплатай можна толькі пасля зацвярджэння банкаўскай гарантыі. Гэта можа заняць некалькі працоўных дзён. Для паскарэння дадзенага працэсу банкаўская гарантыя, выдадзеная банкам, павінна адпавядаць фармуляру, змешчанаму па спасылцы: link,

    - страхавая гарантыя – карыстальнік павінен атрымаць гарантыю страхоўшчыка і прад’явіць яе для праверкі ў пункце абслугоўвання кліентаў. Кожная гарантыя павінна быць зацверджана. Заключыць дамову аб рахунку з адтэрмінаванай аплатай можна толькі пасля зацвярджэння страхавой гарантыі. Гэта можа заняць некалькі працоўных дзён. Для паскарэння дадзенага працэсу страхавая гарантыя, выдадзеная страхавым таварыствам, павінна адпавядаць фармуляру, змешчанаму па спасылцы: link,

    - грашовая – карыстальнік павінен запоўніць фармуляр дэкларацыі аплаты, потым – унесці задэклараваную суму на банкаўскі рахунак, што знаходзіцца ў фармуляры. Карыстальнік дарог зможа падпісаць дамову толькі пасля паступлення задэклараванай сумы на банкаўскі рахунак. Фармуляр дэкларацыі аплаты даступны па спасылцы: link,

    - адпаведнае паручыцельства з боку трэцяга суб’екта, які адпавядае ўмовам, пералічаным у п. 4 ч. 1 §6 Распараджэння міністра інфраструктуры “Па пытанні ажыццяўлення электроннай аплаты і яе разліку ды перадачы электроннай аплаты і грашовых штрафаў на рахунак Рэспубліканскага дарожнага фонду” ад 30 красавіка 2011 г. (такім трэцім суб’ектам можа быць, напрыклад, пастаўшчык паліўнай карты, пры дапамозе якой карыстальнік платных дарог, які мае рахунак з адтэрмінаванай аплатай, будзе ажыццяўляць аплату за праезд па гэтых дарогах).

    Адпаведнае забеспячэнне павінна гарантаваць аплату поўнай сумы сродкаў, улічваючы штомесячны разліковы перыяд, і мець мінімум на гадавы тэрмін. Узор банкаўскай гарантыі, якая з’яўляецца адным са спосабаў забеспячэння электроннай аплаты, даступны ў любым пункце дыстрыбуцыі і пункце абслугоўвання кліентаў ды на сайце www.viatoll.pl. Гарантыя можа быць выпісаная толькі на польскай ці ангельскай мовах. Дакументы на іншых мовах не прымаюцца. Дэкларацыя павінна адлюстроўваць усе адпаведныя палажэнні, што знаходзяцца ў фармуляры-ўзоры. Не прымаюцца гарантыі, у якіх адсутнічае нейкае палажэнне.

    Сума гарантыі вызначаецца на падставе колькасці транспартных сродкаў, зарэгістраваных ці плануемых, на рахунку карыстальніка і плануемага карыстання сеткай платных дарог. Гарантыя павінна адпавядаць максімальнаму выкарыстанню сеткі платных дарог на працягу 1,5 месяцаў (штомесячная дэбет-нота + 14-дзённы тэрмін аплаты). Калі да рахунку карыстальніка дадаюцца дадатковыя транспартныя сродкі, ён абавязаны адпаведным чынам павялічыць суму гарантыі. Асноўнае прынцып гаворыць аб тым, што незалежна ад колькасці транспартных сродкаў, зарэгістраваных на рахунку карыстальніка, поўная сума аплаты за праезды павінна забяспечвацца сумай гарантыі. Калькулятар сумы, на якую павінна быць выпісана забеспячэнне, знаходзіцца на сайце www.viatoll.pl.

    За 60 дзён да завяршэння тэрміну дзеяння гарантыі, карыстальніку паведамяць аб гэтым для таго, каб працягнуць яе не пазней чым за 30 дзён да завяршэння тэрміну дзеяння. Гэта не азначае, што карыстальнік не павінен сачыць за тэрмінам дзеяння і сумай, прадугледжанай у забеспячэнні гарантыі. Калі карыстальнік не працягне гарантыю за 30 дзён да завяршэння яе тэрміну дзеяння ці ў тым выпадку, калі сума аплаты за электроннае спагнанне складае 99% сумы, прадугледжанай гарантыяй, рахунак карыстальніка пераўтвараецца ў рахунак з папярэдняй аплатай з сальда 0 злотых. У такой сітуацыі карыстальнік абавязаны выконваць агульныя ўмовы, якія датычаць такога рахунку карыстальніка і знаходзяцца на сайце www.viatoll.pl, без змены дамову ці іншых дзеянняў.