У зарэгістраваных карыстальнікаў сістэмы viaTOLL ёсць магчымасць скарыстацца парталам eNota, даступным кругласутачна праз сайт www.viatoll.pl ці непасрэдна на сайце enota.viatoll.pl
ПРЫНЦЫП ПРАЦЫ: :
Укажыце правільны адрас электроннай пошты ў панэлі абслугоўвання кліентаў шляхам выбару “Дадзеных кліента” ў галоўным меню, а потым – пазначце поле выбару “eNota” і захавайце змены.
Паведамленні аб выстаўленай электроннай дэбет-ноце будуць дасылацца на ўказаны адрас электроннай пошты.
Разам з першым паведамленнем Вы атрымаеце падрабязную інфармацыю аб уваходзе ў сістэму і спасылку актывацыі, што дазволіць стварыць індывідуальны пароль, пры дапамозе якога пазней Вы будзеце ўваходзіць на партал eNota.
Кожны раз пасля выстаўлення электроннай дэбет-ноты Вы атрымаеце паведамленне, што яна ўжо даступная на партале eNota.
Уся падрабязная інфармацыя аб працы партала eNota знаходзіцца на сайце www.viatoll.pl у раздзеле “FAQ”.