ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Дарожная сетка сістэмы viaTOLL

    Сістэма viaTOLL – гэта сістэма электроннага спагнання аплаты, якая дзейнічае на некаторых участках польскіх дарог. З 1 чэрвеня 2012 года вадзіцелі транспартных сродкаў ці аўтапаяздоў з дазволенай максімальнай вагой ≤ 3,5 тоны могуць карыстацца электронным спосабам аплаты за праезд па некаторых участках аўтамагістралей. Вадзіцелі гэтых транспартных сродкаў выбіраюць, ці хочуць яны плаціць за праезд уручную, у прызначаных месцах спагнання аплаты, ці электронным чынам, шляхам далучэння да сістэмы viaTOLL. Электронны спосаб аплаты спачатку з’явіўся ў вадзіцелей на ўчастку аўтамагістралі А2 Конін – Стрыкуф і А4 Беляны-Вроцлаўске – Сосьніца. Паступова да сістэмы далучацца наступныя ўчасткі платных дзяржаўных аўтамагістралей.

    Сістэма viaTOLL на дадзены момант не распаўсюджваецца на тыя ўчасткі платных аўтамагістраляў, якія не падпарадкоўваюцца ГДДКіА (Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтастрад). Спагнанне аплаты за праезд на ўчастках, падпарадкаваных прыватным асобам, будзе праходзіць у адпаведнасці з існуючымі правіламі. Ніжэй прыведзены спіс такіх участкаў аўтамагістраляў.

    • Аўтастрада А1 - Участак участак Русоцін – Новэ-Мажы (www.a1-autostrada.pl)
    • Аўтастрада A2 - Участак участак Конін – Новы-Томысьль (www.autostrada-a2.pl)
    • Аўтастрада А4 - Участак участак Кракаў – Катавіцы (www.autostrada-a4.pl)