ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Слоўнік

    Электронны збор – гэта аплата за праезд па вызначанай сетцы платных дарог, якая спаганяецца ў электронным выглядзе з выкарыстаннем сістэмы viaTOLL. Юрыдычнай падставай для спагнання электроннай аплаты з’яўляецца Закон “Аб публічных дарогах” ад 21 сакавіка 1985 г. («Дзеннік устаф» 1985, № 14, паз. 60 са зм. і дап.).

    Дарожны збор – гэта аплата за праезд па асобных участках платных аўтамагістралей, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), аплата спаганяецца ўручную ў месцах спагнання збораў. Юрыдычнай падставай для спагнання дарожнай аплаты з'яўляецца Закон “Аб платных аўтамагістралях і Нацыянальным дарожным фондзе” («Дзеннік устаф» 1994, № 127, паз. 627 са зм. і дап.).

    Электронная сістэма спагнання аплаты за праезд viaTOLL – сістэма, якая служыць для электроннага налічэння збораў на некаторых участках польскіх дарог. У Польшчы гэтая сістэма атрымала назву viaTOLL.

    Платныя ўчасткі – гэта некаторыя ўчасткі аўтамагістралей, падпарадкаваных ГДДКіА, на якіх спаганяецца дарожная аплата, і на якіх для кіроўцаў транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з дапушчальнай поўнай вагой менш за 3,5 тоны будзе даступна паслуга электроннага спагнання аплаты (viaTOLL).

    Сетка платных дарог – гэта асобныя ўчасткі аўтамагістралей, падпарадкаваных ГДДКіА, хуткасных дарог і дарог рэспубліканскага значэння, на якіх будзе дзейнічаць электронная сістэма спагнання аплаты viaTOLL. Канчатковы спіс сеткі платных дарог указаны ў распараджэнні Савета міністраў “Па пытанні дарог рэспубліканскага значэння ці іх участкаў, на якіх спаганяецца электронная аплата, ды памеры аплаты” ад 22 сакавіка 2011 г.

    Рахунак карыстальніка – гэта набор дадзеных аб транспартных сродках карыстальніка, зарэгістраваных у сістэме viaTOLL, выбраных ім спосабах аплаты і рэалізаваных аперацыях. Існуюць два віды рахункаў: рахунак з папярэдняй аплатай (pre-pay) і рахунак з адтэрмінаванай аплатай (post-pay).

    Брамы – гэта канструкцыі, пабудаваныя ўздоўж сеткі платных аўтамабільных дарог над палосамі руху, дзякуючы чаму ажыццяўляецца неабходная для спагнання аплаты сувязь з бартавымі прыладамі viaBOX, усталяванымі ў праязджаючых пад брамамі транспартных сродках. Брамы з’яўляюцца неад’емным элементам інфраструктуры сістэмы.

    viaAUTO – гэта бартавая прылада для транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з поўнай дапушчальнай вагой менш за 3,5 тоны, якая, камунікуючы з антэнамі, размешчанымі на брамах, спаганяе электронную аплату ў сістэме viaTOLL. Без гэтай прылады немагчыма налічваць аплаты электронным спосабам.

    Транспартны сродак альбо аўтапоезд з поўнай дапушчальнай вагой менш за 3,5 тоны – гэта транспартныя сродкі, з якіх абавязкова спаганяецца дарожная аплата на платных аўтамагістралях. Кіроўцаў гэтых транспартных сродкаў паслуга электроннага спагнання аплаты viaTOLL стане даступнай не пазней за 1 студзеня 2012 года. Да такіх транспартных сродкаў належаць, у прыватнасці:

    • матацыклы і матаролеры, а таксама матацыклы і матаролеры з прычэпамі;
    • легкавыя транспартныя сродкі і легкавыя транспартныя сродкі з прычэпам з поўнай дапушчальнай вагой менш за 3,5 тоны;
    • фургоны і фургоны з прычэпам з поўнай дапушчальнай вагой менш за 3,5 тоны;
    • мікрааўтобус з менш чым 9 сядзячымі месцамі і мікрааўтобус з прычэпам з дапушчальнай поўнай вагой менш за 3,5 т.