ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Мануальнае спагнанне

    З 1 ліпеня 2011 вадзіцелі транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з дазволенай максімальнай вагой ≤ 3,5 тоны абавязаныя ажыццяўляць аплату за праезд па некаторых участках аўтамагістралей, якімі кіруе Генеральная дырэкцыя дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагатралей (ГДДКіА), і ў сувязі з гэтым могуць выкарыстоўваць мануальную сістэму спагнання аплаты. Спагнанне аплаты датычыць участка Конін – Стрыкуф на аўтамагістралі А2, а з 1 чэрвеня 2012 – і ўчастка Беляны-Вроцлаўске – Сосьніца на аўтамагістралі А4. Астатнія ўчасткі ўвойдуць у сістэму па чарзе, пасля іх увядзення ў эксплуатацыю. Мануальная сістэма аплаты за праезд па вышэй названых участках мае закрыты характар, гэта азначае, што вадзіцель падчас уезду на любы такі ўчастак аўтамагістралі атрымлівае білет, на падставе якога ажыццяўляе аплату ў месцы яе спагнання, калі пакідае дадзены адрэзак аўтамагістралі. Аплата за праезд залежыць ад віду транспартнага сродку і колькасці пераадоленых кіламетраў.

    niebieska_BY