ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Слоўнік

    Дарожны збор – гэта аплата за праезд па асобных участках платных аўтамагістралей, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), аплата спаганяецца ўручную ў месцах спагнання збораў. Юрыдычнай падставай для спагнання дарожнай аплаты з'яўляецца Закон “Аб платных аўтамагістралях і Нацыянальным дарожным фондзе” («Дзеннік устаф» 1994, № 127, паз. 627 са зм. і дап.). Вадзіцелі транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з максімальнай дазволенай вагою ≤ 3,5 тоны могуць плаціць мануальна ў месцах спагнання аплаты ці электронным чынам, карыстаючыся электроннай сістэмай спагнання аплаты viaTOLL.

    Платныя ўчасткі – гэта некаторыя ўчасткі аўтамагістралей, падпарадкаваных Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), на якіх спаганяецца дарожная аплата, вадзіцелі транспартных сродкаў і аўтапаяздоў з максімальнай дазволенай вагою ≤ 3,5 тоны змогуць выкарыстаць на іх паслугу электроннага спагнання аплаты (viaTOLL).

    Транспартны сродак альбо аўтапоезд з поўнай дапушчальнай вагой ≤ 3,5 тоны – гэта транспартны сродак, які павінен заплаціць за праезд па платнай аўтамагістралі. З 1 чэрвеня 2012 года вадзіцелі гэтых транспартных сродкаў змогуць выкарыстаць паслугу электроннага спагнання аплаты за праезд viaTOLL. Да гэтых транспартных сродкаў належаць, у прыватнасці:

    • легкавыя транспартныя сродкі і легкавыя транспартныя сродкі з прычэпам з поўнай дапушчальнай вагой ≤ 3,5 тоны;
    • фургоны і фургоны з прычэпам з поўнай дапушчальнай вагой ≤ 3,5 тоны;
    • мікрааўтобус з менш чым 9 сядзячымі месцамі і мікрааўтобус з прычэпам з дапушчальнай поўнай вагой ≤ 3,5 т.