ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Як гэта працуе?

    Сістэма viaTOLL заснаваная на тэхналогіі бесправадной сувязі блізкага радыуса дзеяння. Гэтая сістэма складаецца з некалькіх асноўных элементаў, а яе дзеянне прасцей за ўсё можна ахарактарызаваць наступным чынам.

    Над платнымі дарогамі будуць усталяваныя брамы з антэнамі. Антэны забяспечваюць сувязь паміж перадатчыкамі і прыладай viaBOX, усталяванай у транспартным сродку. Кожны раз, калі транспартны сродак (абсталяваны прыладай viaBOX) праязджае пад брамай, спаганяцца аплата за праезд па канкрэтным участку платнай дарогі. Вадзіцель атрымлівае аб гэтым інфармацыю, дзякуючы аднаму сігналу з прылады viaBOX. Працэс спагнання аплаты адбываецца аўтаматычна, без неабходнасці зніжаць хуткасць ці спыняцца.

    Сістэма viaTOLL функцыянуе і на дзяржаўных платных аўтастрадах, а транспартныя сродкі, абсталяваныя прыладай viaBOX, могуць карыстацца вызначанымі палосамі электроннага спагнання аплаты за праезд. Калі такі транспартны сродак набліжаецца да шлагбаума на месцы спагнання аплаты, то ён адчыняецца аўтаматычна.