Каб карыстацца сеткай платных дарог у сістэме viaTOLL, неабходна абавязкова усталяваць у транспартным сродку невялікую бартавую электронную прыладу (“viaBOX”). Гэта прылада перадае закадаваную ў ёй інфармацыю аб транспартным сродку перадатчыкам, усталяваным на брамах, падчас праходжання пад гэтымі брамамі. Дзякуючы прыладзе viaBOX, магчыма электроннае спагнанне належнай аплаты за праезд па платных дарогах.
Прылада viaBOX выдаецца пасля рэгістрацыі, падпісання дамовы і аплаты задатку. Усталяванне прылады viaBOX вельмі простае – трэба прыклеіць прыладу viaBOX з унутранага боку лабавога шкла транспартнага сродку з дапамогай двухбаковага скотча, які ўваходзіць у камплект. Ва ўпакоўцы ёсць і падрабязная інструкцыя, якая апісвае працэс усталявання прылады ды змяшчае дадатковую інфармацыю аб дзеянні прылады viaBOX. Бартавая прылада зараджаецца ад батарэі і, такім чынам, не патрабуе падключэння да разеткі ў транспартным сродку. ViaBOX можа выкарыстоўвацца толькі ў адным канкрэтным транспартным сродку, для якога была зарэгістраваная прылада. У транспартных сродках з поўнасцю металізаваным лабавым шклом павінна выкарыстоўвацца абсталяванне viaBOX са знешняй антэнай – “viaBOX-2”.
Для таго, каб пазбегнуць блытаніны з бартавым абсталяваннем іншых краін, viaBOX мае лагатып сістэмы viaTOLL.
Прылада viaBOX адпавядае ўсім патрабаванням і правілам, прадугледжаным еўрапейскімі дырэктывамі. Ніжэй знаходзіцца “Дэкларацыя адпаведнасці”.