ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Што, калі я парушу абавязацельства?

    У выпадку парушэння электронных плацежных абавязкаў, то бок адсутнасці рэгістрацыі транспартнага сродку ў сістэме viaTOLL, няправільнага ўсталявання viaBOX, няправільнага вызначэння катэгорыі транспартнага сродку падчас рэгістрацыі, уезду на платны ўчастак без ажыццяўлення аплаты і г. д. будуць спагнаныя штрафы, пералічаныя ў артыкуле 13 “к” Закона “Аб дарогах агульнага карыстання”

    У адпаведнасці з растлумачэннем, што знаходзіцца ў канцы адміністрацыйнага рашэння, кожны карыстальнік, які атрымаў спагнанне, можа абскардзіць яго на працягу 14 дзён ад моманту атрымання рашэння. На падставе атрыманай ад карыстальніка інфармацыі, Галоўны інспектарат дарожнага транспарту (ГІТД)  у выпадку сумневаў можа запатрабаваць ад аператара сістэмы viaTOLL тлумачэнняў і праверкі атрыманай інфармацыі. Калі ў выніку гэтых дзеянняў Галоўны інспектарат дарожнага транспарту кантатуе, што спагнанне незаконнае, яно анулюецца, а сума грашовага штрафу вяртаецца карыстальніку.

    Фармальнае абскарджэнне вынесенага адміністрацыйнага спагнання – адзіны спосаб хадайнічаць аб адмене рашэння. Канчатковае рашэнне выносіцца кантрольным органам пасля аналізу усіх звязаных са справай матэрыялаў.