ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Кантроль

    Дапаўненнем электроннага спагнання аплаты viaTOLL з’яўляецца сістэма кантролю, якая правярае, ці за транспартны сродак трэба заплаціць, і, калі так, ці правільна ажыццяўляецца аплата за праезд. Права на такую праверку маюць інспектары Аўтатранспартнай інспекцыі. 

    Пункты кантролю (стацыянарныя і мабільныя) абсталяваныя прыладамі, якія дазваляюць праверыць, ці на транспартных сродках ёсць абсталяванне viaBOX, і ці правільна яно ўсталявана. Акрамя таго, можа кантралявацца і аплата за праезд. У выпадку любых парушэнняў такая інфармацыя разам з аўтаматычна зробленым здымкам транспартнага сродку перадаецца ў цэнтр кантролю. Гэта інфармацыя правяраецца супрацоўнікамі цэнтра кантролю. Калі парушэнне па выплаце збораў пацверджаецца, інфармацыя накіроўваецца да мабільных кантрольных груп, у якіх будуць працаваць інспектары Аўтатранспартнай інспекцыі. Іх задача – затрымаць транспартны сродак-парушальніка, скласці кантрольны пратакол і прыняць рашэнне аб узбуджэнні адміністрацыйнай справы з мэтай спагнаць адміністрацыйны штраф за нявыплату збораў у электронным выглядзе. Калі вадзіцель транспартнага сродку зарэгістраваны за мяжой, то інспектары маюць права затрымаць транспартны сродак да выплаты такога штрафу.

    Праглядзіце кароткую прэзентацыю пра кантроль спаганяемых аплат у сістэме viaTOLL:

    У выпадку выяўлення парушэнняў, інфармацыя аб гэтым перадаецца ў мабільныя кантрольныя падраздзяленні. Наступная прэзентацыя адлюстроўвае схему дзеянняў такіх падраздзяленняў: