ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Параўнанне рахункаў

    Рахунак (уліковы запіс) карыстальніка – гэта комплекс дадзеных пра транспартныя сродкі карыстальніка, зарэгістраваныя ў сістэме viaTOLL, спосабы ажыццяўлення аплаты і каналы камунікацыі, здзейсненыя аперацыях, а ў выпадку рахункаў з папярэдняй аплатай – пра даступныя сродкі. Кожны рахунак можа датычыць аднаго ці некалькіх транспартных сродкаў.

    Існуюць два віды рахункаў: з папярэдняй аплатай (pre-pay) і з адтэрмінаванай аплатай (post-pay). Карыстальнікі рахункаў з папярэдняй аплатай павінны мець адпаведную колькасць грашовых сродкаў на сваіх рахунках перад фактычным карыстаннем платнай дарогай. У выпадку рахункаў з адтэрмінаванай аплатай (post-pay) сальда рахунку адлюстроўвае суму сродкаў, якія неабходна выплаціць за ўсе транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў рамах рахунку, напрыканцы пэўнага разліковага перыяду, прадугледжанага ў дамове.

    Адрозненні Рахунак (уліковы запіс) з папярэдняй аплатай Рахунак (уліковы запіс) з адтэрмінаванай аплатай
    Дзе можна заключыць дамову?  Дамова можа быць падпісана ў пункце абслугоўвання кліентаў альбо ў пункце дыстрыбуцыі.

    Дамова можа быць падпісана ў пункце абслугоўвання кліентаў альбо праз пастаўшчыка паліўных карт:

    • BZA CARD
    • DKV*
    • E100*
    • euroShell*
    • Eurotoll SAS
    • LogPay Transport Services (раней EuroToll Service)
      • LogPay Card (раней Euro Toll Pan-European Card)
    • Eurowag
    • Multi Service Toll Card*
    • PKN Orlen
      • Flota
      • Open Drive
    • Routex*
      • BP / Aral *
      • ENI / AGIP*
      • OMV*
      • Statoil*
    • UTA*
    • Vialtis Roadpass

    * пры дапамозе карт, пазначаных зорачкай, можна рэгістравацца ў пункце абслугоўвання кліентаў альбо праз пастаўшчыка паліўных карт. Уласнікі астатніх карт для таго, каб стварыць рахунак з адтэрмінаванай аплатай, павінныя падаць заяву пастаўшчыку паліўных карт.   

    Тэрмін разліку электроннай аплаты Аплаты, якія налічваюцца за праезд запісаных на рахунку карыстальніка транспартных сродкаў па адрэзках платных дарог, аўтаматычна паніжаюць колькасць сродкаў на рахунку карыстальніка. Аплата ажыццяўляецца пасля завяршэння разліковага перыяду, на працягу 14 дзён ад даты на дэбет-ноце за дадзены перыяд.
    Колькасць рахункаў Рахунак ствараецца на падставе кожнай падпісанай дамовы. Адна дамова датычыць аднаго альбо некалькіх транспартных сродкаў. Рахунак ствараецца на падставе кожнай падпісанай дамовы. Адна дамова датычыць аднаго альбо некалькіх транспартных сродкаў.
    Карыстанне платнымі дарогамі і сродкі на рахунку Аплата ажыццяўляецца перад карыстаннем сеткай платных дарог. Карыстальнік абавязаны мець на рахунку дастаткова грашовых сродкаў да таго, як зарэгістраваныя ім транспартныя сродкі выедуць на сетку платных дарог. Аплата ажыццяўляецца пасля карыстання сеткай платных дарог.
    Памер закладу за прыладу viaBOX 120 злотых 120 злотых
    Памер мінімальнага папаўнення рахунку 120 злотых не датычыць
    Максімальная сума, якой можна папоўніць рахунак карыстальніка Максімальнае сальда на рахунку карыстальніка – 1000 злотых, памножаная на колькасць транспартных сродкаў на дадзеным рахунку. не датычыць
    Мінімальны парог папярэджання 100 злотых (Увага! Карыстальнік можа акрэсліць мінімальны парог папярэджання на вышэйшым узроўні. Раім выбраць варыянт мінімальнага парога ў памеры 100 злотых, памножаных на колькасць транспартных сродкаў.) не датычыць
    Фінансавыя гарантыі не датычыць Абавязковыя – яны могуць быць у наступнай форме:
    • - банкаўская гарантыя,
    • - страхавая гарантыя,
    • - грашовая,
    • - адпаведнае паручыцельства, напрыклад, пастаўшчыка паліўных карт.
    Што адбываецца, калі рахунак дасягне мінімальнага ўзроўню?  Калі сальда рахунку з папярэдняй аплатай дасягае прадугледжанага дамовай мінімальнага ўзроўню, з прылады viaBOX, што адносіцца да рахунку дадзенага транспартнага сродку, падчас праезду праз браму чуецца падвойны сігнал (калі сальда большае за мінімальны ўзровень, з прылады viaBOX чуецца адзін сігнал). У такім выпадку карыстальнік павінен неадкладна папоўніць рахунак да таго, як на ім скончацца сродкі. не датычыць
    Ануляванне дамовы
    • дамову можа ануляваць аператар сістэмы тады, калі карыстальнік не выконвае пастановаў дамовы,
    • дамову могуць ануляваць абодва бакі – тэрмінова, у пісьмовай форме
    • дамову можа ануляваць аператар сістэмы ў тым выпадку, калі карыстальнік не выконвае пастановаў дамовы,
    • дамову могуць ануляваць абодва бакі шляхам паведамлення, у пісьмовай форме, за два месяцы да анулявання дамовы. У такім выпадку дамова анулюецца напрыканцы каляндарнага месяца.