ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Памер ставак

    Cтаўкі электроннай аплаты ў сістэме viaTOLL у дадатках № 3 і 4 да Распараджэння Рады міністраў па пытанні спіса дарог рэспубліканскага значэнення ці іх участкаў, на якіх ажыццяўляецца электронная аплата, ды памеру ставак электроннай аплаты. Распараджэнне, што змяняе спіс платных участкаў, знаходзіцца ў закладцы «Юрыдычныя падставы».

    Памер ставак электроннага збору для дарог рэспубліканскага значэння класа A і S або іх участкаў, дзе спаганяецца электронны збор

    Катэгорыя транспартнага сродку Стаўка электроннага збору за праезд 1 км дарогі рэспубліканскага значэння (у злотых)
    Класы аўтамабіляў па сістэме EURO, у залежнасці ад абмежавання па выкіду выхлапных газаў (1)
    макс. EURO 2 EURO 3 EURO 4 мін. EURO 5
    1 2 3 4 5
    Аўтамабілі з дапушчальнай агульнай вагой (2) звыш 3,5 т і менш за 12 т 0,40 0,35 0,28 0,20
    Аўтамабілі з дапушчальнай агульнай вагой (2) 12 т і больш 0,53 0,46 0,37 0,27
    Аўтобусы, незалежна ад дапушчальнай агульнай вагі 0,40 0,35 0,28 0,20

    Памер ставак электроннага збору для нацыянальных дарог класа GP і G або іх участкаў, дзе спаганяецца электронны збор

    Катэгорыя транспартнага сродку Стаўка электроннага збору за праезд 1 км дарогі рэспубліканскага значэння (у злотых)
    Класы аўтамабіляў па сістэме EURO у залежнасці ад абмежавання па выкіду выхлапных газаў (1)
    макс. EURO 2 EURO 3 EURO 4 мін. EURO 5
    1 2 3 4 5
    Аўтамабілі з дапушчальнай агульнай вагой (2) звыш 3,5 т і менш за 12 т 0,32 0,28 0,22 0,16
    Аўтамабілі з дапушчальнай агульнай вагой (2) 12 т і больш 0,42 0,37 0,29 0,21
    Аўтобусы, незалежна ад дапушчальнай агульнай масы 0,32 0,28 0,22 0,16

    (1) У адпаведнасці з палажэннямі дырэктывы Рады Еўропы 70/220/ЕЭС па пытаннях збліжэння заканадаўства дзяржаў-членаў ЕС ад 20 сакавіка 1970 г., якія датычаць захадаў супраць забруджвання паветра выкідамі аўтатранспартных сродкаў (Афіцыйны веснік ЕС, серыя L 76 ад 06.04.1970, ст. 1, з наступнымі зменамі; Афіцыйны веснік ЕС, польскі спецвыпуск, раздз. 13, т. 1, ст. 64, з наступнымі зменамі), дырэктывы Еўрапейскага парламента і Рады Еўропы 1999/62/ЕС па пытаннях спагнання збораў за выкарыстанне некаторых відаў інфраструктуры грузавымі сродкамі ад 17 чэрвеня 1999 г. (Афіцыйны веснік ЕС, серыя L 187 ад 20.07.1999, ст. 42, з наступнымі зменамі; Афіцыйны веснік ЕС, польскі спецвыпуск, раздз. 7, т. 4, ст. 372, з наступнымі зменамі), дырэктывы Еўрапейскага парламента і Рады Еўропы 2005/55/ЕС па пытаннях вызначэння тыпу транспартных сродкаў вялікай грузапад'ёмнасці і рухавікоў да іх з пункта гледжання забруджвання асяроддзя (Euro IV і V) ад 28 верасня 2005 г. (Афіцыйны веснік ЕС, серыя L 275 ад 20.10.2005, ст. 1, з наступнымі зменамі), пастановы (ЕС) № 715/2007 Еўрапейскага парламента і Рады Еўропы па пытаннях вызначэння тыпу транспартных сродкаў з пункта гледжання забруджвання паветра выкідамі лёгкіх пасажырскіх і камерцыйных аўтамабіляў (Euro 5 і Euro 6) ад 20 чэрвеня 2007 г., а таксама па пытаннях доступу да інфармацыі наконт рамонту і дагляду аўтамабіляў (Афіцыйны веснік ЕС, серыя L 171 ад 29.06.2007, ст. 1, з наступнымі зменамі).

    (2) Дапушчальная агульная вага разам з дапушчальнай агульнай вагой прычэпа (паўпрычэпа).

    На нашым сайце знаходзіцца інструмент пад назвай калькулятар аплат, які дае магчымасць падлічыць памер аплаты за праезд па вызначанай трасе. Калькулятар аплат дазваляе карыстальніку пасля ўказання месцаў пачатку і канца трасы ды класіфікацыі транспартнага сродку падлічыць на падставе прадастаўленай інфармацыі найбольш кароткі шлях (найбольш кароткі час руху па сетцы платных дарог), планаываны час руху і памер аплаты за праезд па ўчастках платных дарог.