ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Рэкламацыі

    Для падачы скаргі ці атрымання інфармацыі карыстальнікі сістэмы viaTOLL могуць выкарыстаць наступныя магчымасці кантакту:

    • фармуляр “Заявіць аб праблеме”, даступны на панэлі абслугоўвання кліентаў (пасля ўваходу ў сістэму на сайце www.viatoll.pl)
    • электроннае паведамленне, дасланае на адрас info@viatoll.pl
    • тэлефонная заява пры дапамозе Тэлефоннага цэнтра абслугоўвання кліентаў (Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў прадастаўляе інфармацыю на польскай, англійскай, нямецкай і рускай мовах):
      • 800 101 101 (бясплатны званок са стацыянарных тэлефонаў у Польшчы),
      • + 48 22 521 10 10 (для мабiльных тэлефонаў i мiжнародных нумароў, кошт званкоў – у адпаведнасці з тарыфам аператара)
    • факс, дасланы на нумар: +48 22 521 10 11
    • ліст, дасланы па адрасе: Skrytka pocztowa 528, Poznań 9, 60-967 Poznań
    • асабістая заява, якую можна зрабіць у пункце абслугоўвання кліентаў ці пункце дыстрыбуцыі.

    У рэкламацыях, якія накіроўваюцца па электроннай пошце, лістом ці па факсе, павінны быць ідэнтыфікацыйныя дадзеныя карыстальніка: ідэнтыфікатар дамовы і/ альбо ідэнтыфікатар кліента.

    Фінансавыя рэкламацыі прымаюцца выключна ў пісьмовай форме на запоўненым і падпісаным фармуляры рэкламацыі.

    Адказ можна атрымацць на польскай, нямецкай, рускай і англійскай мовах. Кожнае пытанне ці рэкламацыя атрымліваюць індывідуальны нумар, дзякуючы якому можна сачыць за стасусам запыту.

    Па якім пытанні: Неабходная інфармацыя:
    Няспраўнасць viaBOX У заяве неабходна пазначыць:
    • дату,
    • прыкладны час праезду,
    • участак,
    • нумар дарогі, дзе мела месца дадзеная сітуацыя
    Няспраўнасць viaAUTO
    Адсутнічае папаўненне рахунку карыстальніка Аплата наяўнымі:
    • арыгінал/ копія чэку, што пацвярджае папаўненне рахунку/ аплату за праезд,
    • дата,
    • інфармацыя аб месцы здарэння,
    • сума папаўнення/ аплаты за праезд
    Аплата банкаўскай/ паліўнай карткай:
    • 4 апошнія цыфры на карце, якой ажыццявілі аплату,
    • дата,
    • інфармацыя аб месцы здарэння,
    • сума папаўнення/ аплаты за праезд
    Няправільнае папаўненне рахунку карыстальніка
    Няправільнае налічэнне аплаты
    Вяртанне сальда дамовы
    Вяртанне закладу за прыладу viaBOX Для вяртання закладу неабходна аддаць прыладу ў У заяве трэба пазначыць:
    • інфармацыю аб тым, калі звернута прылада,
    • інфармацыю аб спосабе аплаты за прыладу (наяўнымі ці карткай)
    На прыладах, якія звяртаюцца, не павінна быць ніякіх слядоў эксплуатацыі.

    Нагадваем, што згодна п. 1 § 7 «Агульных умоў карыстання»: «Усе звароты ажыццяўляюцца тым жа спосабам аплаты, якім яе выканаў карыстальнік. Калі няма магчымасці выканаць зварот тым жа спосабам, ён выконваецца на пазначаны карыстальнікам банкаўскі рахунак».

    У выпадку, калі вяртанне сродкаў выконваецца на банкаўскі рахунак, неабходна ўказаць назву атрымальніка, назву банка і нумар банкаўскага рахунку. У выпадку вяртання сродкаў на замежны рахунак, трэба ўказаць нумары ІБАН і СВІФТ банка.

    Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што найбольш хуткі спосаб вярнуць сродкі – гэта іх зварот на банкаўскую карту, якой ажыццяўлялася аплата.