ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Слоўнік

    Электронны збор – гэта аплата за праезд па вызначанай сетцы платных дарог, якая спаганяецца ў электронным выглядзе з выкарыстаннем сістэмы viaTOLL. Юрыдычнай падставай для спагнання электроннай аплаты з’яўляецца Закон “Аб публічных дарогах” ад 21 сакавіка 1985 г. (“Дзеннік устаф” 1985, № 14, паз. 60 са зм. і дап.).

    Дарожны збор – гэта аплата за праезд па асобных участках платных аўтамагістралей, якія падпарадкоўваюцца Генеральнай дырэкцыі дарог рэспубліканскага значэння і аўтамагістралей (ГДДКіА), аплата спаганяецца ўручную ў месцах спагнання збораў. Юрыдычнай падставай для спагнання дарожнай аплаты з'яўляецца Закон “Аб платных аўтамагістралях і Нацыянальным дарожным фондзе” (“Дзеннік устаф” 1994, № 127, паз. 627 са зм. і дап.).

    Электронная сістэма спагнання аплаты за праезд viaTOLL – сістэма, якая служыць для электроннага налічэння збораў на дарогах, на якіх спаганяюцца дадзеныя зборы. У Польшчы гэтая сістэма атрымала ўласную назву viaTOLL.

    Сетка платных дарог – гэта асобныя ўчасткі аўтамагістралей, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ГДДКіА, хуткасных дарог і дарог дзяржаўнага значэння, на якія распаўсюджвацца дзеянне электроннай сістэмы спагнання аплаты за праезд viaTOLL. Канчатковы пералік сеткі платных дарог зацверджаны Распараджэннем Савета міністраў па пытанні дарог рэспубліканскага значэння ці іх участкаў, на якіх спаганяецца электронная аплата, ды памеры аплаты ад 22 сакавіка 2011 г.

    Рахунак карыстальніка – гэта набор дадзеных аб транспартных сродках карыстальніка, зарэгістраваных у сістэме viaTOLL, выбраных ім спосабах аплаты і рэалізаваных аперацыях. Існуюць два віды рахункаў: з папярэдняй аплатай (pre-pay) і рахунак з адтэрмінаванай аплатай (post-pay).

    ViaBOX – гэта бартавая прылада для транспартных сродкаў, якія абавязкова павінны ажыццяўляць электронную аплату па сістэме viaTOLL.Транспартныя сродкі камунікуюць з антэнамі, што знаходзяцца на брамах, дзякуючы чаму спаганяюцца сродкі ў сістэме viaTOLL. Без такой прылады немагчыма налічваць электронную аплату.

    Брамы – гэта канструкцыі, усталяваныя ўздоўж сеткі платных аўтамабільных дарог над палосамі руху, дзякуючы чаму ажыццяўляецца неабходная для спагнання аплаты сувязь з бартавымі прыладамі viaBOX, усталяванымі ў праязджаючых пад брамамі транспартных сродках. Брамы з’яўляюцца неад'емным элементам інфраструктуры сістэмы.

    Транспартны сродак, за які абавязкова неабходна заплаціць электронную аплату, – гэта транспартны сродак ці аўтапоезд з дапушчальнай поўнай масай больш за 3,5 тоны і аўтобус, незалежна ад яго дапушчальнай поўнай масы. Да дадзеных транспартных сродкаў адносяцца, у прыватнасці:

    • грузавыя аўтамабілі (як двух-, так і трохвосевыя) і грузавыя аўтамабілі з прычэпам з дапушчальнай поўнай масай больш за 3,5 тоны;
    • аўтобусы з больш чым 9 сядзячымі месцамі, незалежна ад іх дапушчальнай поўнай масы;
    • седлавы цягач або седлавы цягач з паўпрычэпам і/ або прычэпам з дапушчальнай поўнай масай больш за 3,5 тоны;
    • легкавыя аўтамабілі з прычэпам з агульнай дапушчальнай поўнай масай транспартнага сродку з прычэпам больш за 3,5 тоны.