ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Класіфікатар транспартных сродкаў

    Класіфікатар, вылічваючы стаўку электроннага збору ў польскіх злотых за кожны км прабегу па хуткасных дарогах, аўтамагістралях і нацыянальных дарогах, паказвае, ці транспартны сродак падпадае пад абавязак аплаты ў Сістэме viaTOLL. Стаўка электроннага збору залежыць ад дапушчальнай масы транспартнага сродка або сумарнай дапушчальнай агульнай масы групы транспартных сродкаў (напр., аўтамабіля з прычэпам) і ад класа транспартнага сродка па выкідах.

    Каб вызначыць стаўку электроннага збору, трэба ўвесці ніжэй клас транспартнага сродка па выкідах і выбраць адпаведную катэгорыю транспартнага сродка.

    Выкарыстоўваючы Класіфікатар транспартных сродкаў, карыстальнік прызнае "Агульныя ўмовы карыстання ўліковым запісам у рэжыме перадаплаты ў сувязі з пацвярджэннем умоў карыстання платнымі дарогамі ды ў сувязі з умовамі і правіламі забеспячэння доступу да viaBOX", "Агульныя ўмовы карыстання ўліковым запісам у рэжыме адтэрмінаванай аплаты ў сувязі з пацвярджэннем умоў карыстання платнымі дарогамі ды ў сувязі з умовамі і правіламі забеспячэння доступу да viaBOX" і Закон аб публічных дарогах ад 21 сакавіка 1985 г. (Веснік законаў (Dziennik Ustaw) 1985 г., № 14, паз. 60 з пазн. зменамі).

    Клас па выкідах

    Як вызначыць клас транспартнага сродка па выкідах?

    Клас транспартнага сродка па выкідах вызначаны ў тэхпаспарце транспартнага сродка:

    • непасрэдна як клас транспартнага сродка па выкідах у сістэме Euro (напр. "Euro 1", "Euro 4") або
    • ускосна праз вызначэнне заканадаўства/дырэктывы ЕС, дзе прыводзяцца правілы або ліміты па забруджванні для гэтага класа Euro па выкідах — пералічаныя ў выпадным спісе ніжэй (напр. "93/59/ЕЭС")

    Клас па выкідах таксама можа быць вызначаны ў сертыфікаце CEMT/ECMT — "ECMT Сертыфікат адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і патрабаванням бяспекі для аўтатранспартнага сродку" (напр. "EURO III бяспечны").

    У выпадку лёгкіх аўтамабіляў з прычэпамі з сумарнай дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны клас па выкідах выхлапных газаў лепш за ўсё апрыдзялить на дыягнастычнай станцыі або непасрэдна ў аўтарызаваным салоне продажу.

    Крок 1

    Выберыце клас па выкідах выхлапных газаў або рэгістрацыйны сертыфікат. Увага! Калі клас па выкідах невядомы або яго немагчыма праверыць на падставе засведчанага і ўхваленага класіфікацыйнага дакумента, то трэба выбраць Стандарт EURO 00.

    Крок 2

    Выберыце тып транспартнага сродка (групы транспартных сродкаў):


    Крок 3

    Праверце, ці транспартны сродак (або група транспартных сродкаў) падпадае пад абавязак аплаты ў Сістэме viaTOLL і які памер ставак электроннага збору на асобных катэгорыях дарог.