ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі транспартнага сродку – рахунак (уліковы запіс) з папярэдняй аплатай

    Інфармацыя і дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў сістэме viaTOLL і стварэння ўліковага запісу карыстальніка - рахунак (уліковы запіс) з папярэдняй аплатай:

    • Прозвішча і імя ўладальніка, кантактныя дадзеныя: адрас, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона
    • або, калі ўладальнікам транспартнага сродку з’яўляецца фірма, наступныя дадзеныя: назва фірмы, адрас, юрыдычная форма, нумар НІП (нумар падатковай ідэнтыфікацыі), серыя і нумар пасведчання асобы, якая прадстаўляе фірму, ды рэгістрацыйныя дакументы фірмы:
      • КРС (Агульнапольскі судовы рэестр),
      • ці ўнясенне ў Спіс гаспадарчай дзейнасці,
      • ці копія выпіскі з рэестра гаспадарчай дзейнасці,
      • ці копія выпіскі з рэестра прадпрымальнікаў,
      • ці іншы рэгістрацыйны дакумент фірмы,
    • пасведчанне асобы або замежны пашпарт,
    • пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку або копія пасведчання аб рэгістрацыі  транспартнага сродку,
    • копія дакумента, які пацвярджае клас выкідаў ЕЎРА (прымаюцца агульна  распаўсюджаныя пасведчанні, што пацвярджаюць клас ТС па выкідах выхлапных газаў, вызначанай формы),
    • даверанасць для падпісання дамовы (у выпадку, калі дамова падпісваецца на іншы суб’ект/ асобу трэцяй асобай ці калі да дамовы, якая падпісваецца на іншы суб’ект/ асобу, дадецца ўліковы запіс транспартнага сродку),
    • інфармацыя пра пераважныя спосабы аплаты электронных збораў.

    Працэс рэгістрацыі заканчваецца падпісаннем дамовы паміж уладальнікам транспартнага сродку / транспартных сродкаў (або яго упаўнаважаным прадстаўніком) і аператарам сістэмы viaTOLL.