ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Завяршэнне рамонту на A4

30.10.2017

Паведамляем, што скончыўся рамонт паўночнай праезнай часткі аўтамагістралі А4 (з г. Аполе (Opole) да Вроцлава) на ўчастку паміж развязкай Бжэзімеж (Brzezimierz) і пунктам спагнання аплаты Карвяны (Karwiany). 

На працягу некалькіх дзён яшчэ могуць мець месца нязначныя перашкоды ў руху. Рух па паўночнай праезнай частцы (у напрамку Вроцлава) адбываецца па дзьвух адрамантаваных палосах,  аднак на кароткім участку яшчэ ўсталёўваецца бар'ерная агароджа, што паглынае энергію.

Рух па паўднёвай праезнай частцы (у бок г. Аполе), паміж пунктам спагнання аплаты Карвяны (Karwiany) і развязкай Вроцлаў-Усход (Wrocław-Wschód), пакуль яшчэ адбываецца па адной паласе з-за дэмантажу раздзяляльнай бар’ернай агароджы. Гэтыя цяжкасці будуць паступова змяншацца і праз некалькі дзён нармальны рух вернецца на абедзьве праезныя часткі.

Больш інфармацыі знаходзіцца на сайце ГДДКіА