ЦЭНТЭР ПАДТРЫМКI КЛIЕНТАУ
800 101 101

(бясплатны званок са стацыянарных тэлефонау у Польшчы)

+48 22 521 10 10

(званкi з мабiльных тэлефонау i мiжнародных намяроу платныя)

Рамонты на A2 і A4

11.05.2018

Паведамляем, што пачаўся рамонт на аўтамагістралі А2 паміж развязкамі Конін-Усхуд (Konin Wschód) і Кола (Koło), а таксама на аўтамагістралі А4 паміж развязкамі Аполе-Палудне (Opole Południe) і Крапкавіцы (Krapkowice). Рух будзе адбывацца па адной паласе ў абодвух напрамках.

Праца і перашкоды ў руху на аўтамагістралі А2 працягнуцца да канца чэрвеня. Рамантуецца ўчастак даўжынёй больш за 10 кіламетраў паміж развязкамі Конін-Усхуд і Кола ў Велікапольскім ваяводстве.

У сваю чаргу, на аўтамагістралі А4 пачынаецца рамонт паўночнай праезнай часткі (у напрамку Уроцлава) паміж развязкамі Аполе-Палудне і Крапкавіцы ў Fпольскім ваяводстве. Праца на ўчастку даўжынёй 15 кіламетраў падзеленая на 2 этапы. Першы пачаўся ў пятніцу, 11 мая, і працягнецца да 29 чэрвеня. Ён ахопіць ўчастак ад развязкі Аполе-Палудне да аварыйнага праезду за маставым аб'ектам на Одры. Падчас канікул рух будзе аднощлена на абедзьвюх праезных частках. Другі этап рамонту пачнецца 2 верасня і працягнецца да 30 кастрычніка ды ахопіць участак ад аварыйнага праезду за маставым аб'ектам на Одры да аварыйнага праезду каля 4 км за развязкай Крапкывіцы.

Падрабязней пра рамонт, а таксама часовую арганізацыю руху – на сайце ГДДКіА.